«Ой, ладачкі-ладкі, надышлі Калядкі…»
16.01.2026У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята — Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён, у некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца. Назва свята — Каляды — мае язычніцкія карані. Лічыцца, што яна ўтварылася ад слова «кола», што азначае «сонца». Традыцыйна Каляды звязваліся з днём першага зімовага сонцастаяння і сімвалізавалі пачатак новага году — як сонечнага, так і сельскагаспадарчага. Галоўнай гераіняй была «каза» — у старажытнай славянскай міфалогіі яна лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту сям’і. Яна кідалася то на калядоўшчыкаў, то на гаспадароў, бадала дзяцей. А потым раптоўна заціхала і падала на падлогу. Калядоўшчыкі кідаліся да казы, спрабавалі ажывіць яе. Але нічога не выходзіла. І тады нехта пачынаў песню: «Ой, пан ідзе, Каляду нясе, тры кускі сала, каб каза ўстала». Пачуўшы гэта, гаспадыня ішла ў каморку і выносіла калядоўшчыкам пачастункі. Убачыўшы іх, каза «ажывала». Госці з развітальнай песняй пакідалі хату.
Ой, ладачкі-ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі-ладкі –
Святкуем Калядкі!
Добры эмацыйны настрой 13.01.2026 падарылі «калядоўшчыкі» выхаванцам дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Дашкольны центр развіцця дзіцяці №5 г.Віцебска «УнікУМ» і супрацоўнікам дзіцячага садка. Яны выканалі калядныя песні, прыказкі, заклічкі, услаўляючы Каляду. Вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, ладзілі вясёлыя пераплясы, спявалі песні і прыпеўкі. Свята зрабіла на дзяцей незабыўныя ўражанні. Ён атрымаўся вясёлым, шумным і відовішчным. Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах, дзеці дашкольнага ўзросту далучацца да культуры і традыцый нашай радзімы.










